Прывітанне

Паліна Фалей, аўтар праекта
Паліна Фалей, аўтар праекта
Юрый Мяцельскі, рэдактар сайта
Юрый Мяцельскі, рэдактар сайта

Добры дзень, шаноўныя сябры !

Вы  зайшлі на краязнаўчы сайт «Polochany - City». Гэты  сайт створаны вучнямі Палачанскай сярэдняй школы Маладзечанскага раёна пад кіраўніцтвам настаўніка геаграфіі Мяцельскага Юрыя Міхайлавіча.

Наш сайт адкрывае сеткавы  праект  "Мая малая Радзіма", які быў прызнаны адным з лепшых краязнаўчых праектаў на міжнародным конкурсе сеткавых праектаў, які праходзіў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы і адзначаны дыпломам І ступені і каштоўным падарункам.

На  нашым  сайце вы зможаце  пазнаёміцца з краязнаўчымі праектамі, якія распрацавалі юныя краязнаўцы нашай школы,  здзейсніць віртуальныя экскурсіі па славутай маладзечанскай зямлі, пазнаёміцца з некаторымі населенымі пунктамі Маладзечанскага раёна. 

Мы запрашаем вас здзейсніць віртуальную экскурсію па краязнаўчым маршруце «Сцежкамі славутых землякоў» з нашым школьным аўдыёгідам Вайнбергер Нэлі. Таксама на сайце змешчаны відэаролікі краязнаўчай тэматыкі, якія стварылі нашы фотавідэааматары.

Напрыканцы здзяйснення ўсіх віртуальных падарожжаў па славутай маладзечанскай Зямлі, мы прапануем наведнікам сайта пагуляць у інтэрактыўную краязнаўчую гульню «Кола фартуны» «Ці ведаеш ты Маладзечанскі край?»

 

Усяго найлепшага!